Home

Advertisement

Customize
ziazulia

З задавальненьнем чытаю восьмы нумар часопіса “ARCHE”. Акрамя цікавасьці да гістарычных падзей таго часу, знайшоў вялікую колькасьць фотаздымкаў, захаваўшых у нейкай ступені “атмасферу” узьяднаньня Ўсходняй и Заходняй Беларусі.

Але асобна хацелася б сказаць пра неадназначныя адчуваньні, узьнікшыя пры разглядзе савецкіх плакатаў.
Такога гарачага пацалунка нават я сабе дазволіць не магу, а тут – публічна, на вачах тысяч вайскоўцаў, у краіне, дзе не было сэксу… Чырвонаармеец нават вочы заплюшчыў, ад задавальненьня мабыць… “Якія гарачыя хлопцы ў гэтай Заходняй Беларусі”, быццам думае ён.
А селянін – “вусны не дурніцы!” – знайшоў сабе вайскоўца з такім багнетам, што “маці не гаруй”.

Цікава, на спакушэньне якой аўдыторыі быў разлічаны гэты плакат?
Але яшчэ адно пытаньне: “Хто быў прататыпам ці пазіраваў для гэтага плаката?”
Бо пра аўтара гэтага плаката я знайшоў такія зьвесткі:
“Творчы метад Карэцкага заснаваны на спалучэньні натурных фатаграфій з малюнкам алоўкам і гуашай. Лепшыя плакаты Карэцкага адрозніваюцца вастрынёй пабудоў, эмацыйнай напружанасьцю перадачы драматычных перажываньняў савецкіх людзей.”

Тое, што эмацыйна напружана – не паспрачаешся…

 
 
ziazulia
16 November 2009 @ 10:13 am

16 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасьці.

Успамінаюцца словы Хенрыка Ягадзінскага: “Будзь не такім, як іншыя, і дазволь іншым быць іншымі.”

У 1995 годзе на 28-ай Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА была прынята "Дэкларацыя прынцыпаў памяркоўнасьці".

У гэтым дакуменце былі разгледжаны пагрозы чалавецтву, якія нясе няцерпнасьць, прапанаваны метады і праграмы барацьбы з няцерпнасьцю.

"…людзі па сваёй прыродзе адрозьніваюцца па вонкавым выглядзе, сацыяльнаму становішчу, гаворцы, паводзінам і каштоўнасцям і валодаюць правам жыць у сьвеце і захоўваць сваю індывідуальнасць" - словы Дэкларацыі.

 
 
ziazulia
05 October 2009 @ 01:28 pm
р

Учора быў на адкрыцці міжнароднага фэсту імя Юрыя Башмета, што адбыўся ў будынку Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Асобна стаіць гісторыя пра набыццё квіткоў на гэтае мерапрыемства, кажучы адным словам – гэта  было неапісальна цяжка…

Быў такі неверагодны аншлаг, што нават нашыя салісты балета сядзелі на прыстаўных крэслах, а шмат хто проста глядзеў стоячы…

Шмат хто быў і з высокапастаўленых асоб…

І тое, што мы пачулі і ўбачылі, - было фантастычна! “Вечар Кармэн”… Жывая класічная музыка ў вельмі якасным выкананні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра “Новая Расія” пад кіраўніцтвам Ю.Башмета, цудны голас салісткі Баварскай оперы Алены Максімавай, віртуознае сола  дыпламанта Лонданскай Каралеўскай акадэміі музыкі Расціслава Крымера (фартэпьяна) і  Алены Баевай (скрыпка)….

Але галоўнае, дзеля чаго прыйшла большая частка публікі, чакала ў другім аддзяленні… да нас, нарэшце, прыехала ЯНА – сусветна прызнаная Каралева таго мастацтва, якое сціпла завецца “Балет”, непараўнальная і чароўная прыма-балерына Марыінскага тэатра Ўльяна Лапаткіна. Кармэн у яе выкананні – цуд, які трэба бачыць, да якога я ўчора меў шчасце “дакрануцца”… Я выйшаў з тэатра, нібыта нарадзіўшыся ізноў… з вельмі адмысловым пачуццём задавальнення. І пачуццём нейкай зайздрасці, што жыхары паўночнай сталіцы Расіі могуць бачыць ЯЕ па некалькі разоў на год…
Дарэчы, нядрэнны артыкул надрукавала напярэдадні "СБ":
http://www.sb.by/post/91911/

 
 
ziazulia
01 July 2009 @ 01:42 pm
Навошта кахаць, калі не чакаюць,
Навошта імкнуцца, калі не завуць,
Навошта пачуцці, якіх не прымаюць,
Навошта надзеі, што сэрца ірвуць.

Навошта жыццё, што поўніцца болем,
Навошта сяброўства без шчырасці дум,
Навошта адданасць, якая няволіць,
Навошта разважнасць, калі з ёй толькі сум.

Навошта дзяржава, у якой не шануюць
Ні розум, ні годнасць, ні шчырасць людзей,
Навошта ўлады, якія скажаюць
Гісторыі рух і сапраўднасць падзей.

Навошта пытанняў так шмат без адказаў,
Чаму розум з сэрцам не ў згодзе жывуць?
Магчыма, чакаюць чыёй-небудзь фразы:
"Кахаю цябе... жадаю... заву..."
 
 
ziazulia
24 June 2009 @ 09:19 am

Перагортваючы набыты нядаўна першы том Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”, выпадкова звярнуў увагу на тое, што хутка, у 2014 годзе, будзем адзначаць 500-годдзе!!!!! Аршанскай бітвы. Разумеючы, што любая ўвага да гэтай падзеі немінуча будзе мець і палітычны складнік, злавіў сябе на сумным пытанні:"Няўжо ў нас не нададуць гэтай падзеі хоць трошкі дзяржаўнага значэння?" Адказу не знайшоў.

 

 

 
 
ziazulia
Напярэданьні наведаў Пінск - "Горад з вялікай літары", як называў яго Уладзімір Караткевіч. Калі не праглядаць старыя фотаздымкі і паштоўкі з выявамі Пінска і не чытаць пра яго гісторыю, можна ўзрадавацца вялікай колькасьці захаваных помнікаў архітэктуры. Але, калі высвятляеш, ШТО было страчана, на сэрцы становіцца вельмі балюча...
І, тым не меньш, застаўся зачараваным нейкай асаблівай аўрай берагоў Піны, цуднымі будынкамі былога кляштара і касьцёла францысканцаў, велічным езуіцкім калегіумам, дзіўнымі вулачкамі старога горада... а таксама асаблівай асалодай пры думках аб вялікай колькасьці знакамітых імёнаў, чыё жыццё зьвязана з Пінскам...
Захацелася туды вярнуцца...
І параіць усім пабываць у сталіцы Палесься.
 
 
ziazulia
Усё часьцей Беларусь высьвятляе адносіны з Расеяй..... у спорце. Толькі што першая ракетка сьвету Д.Сафіна перамагла Вікторыю Азаранку ў 1/4 фінала Ралан-Гарос. Вікторыя прадэманстравала цудоўную гульню, асабліва ў першым сэце - вынік 6:1 на карысьць беларускі. Але потым трошкі не пайшло. Але, назіраючы за гульнёй Вікторыі, магу выказаць здагадку, што ў хуткім часе Віка можа прэтэндаваць на тэнісную карону. 
Я спадзяюся... :))
 
 
ziazulia
01 June 2009 @ 09:03 am
Назіраў за чарговай перамогай беларускай (хоць і пражывае ў ЗША) тэнісісткі Вікторыі Азаранкі на Ралан-Гарос. І з задавальненьнем адзначу, што яе гульня паляпшаецца з кожным тыднем. На гэты раз перамагла мінулагоднюю чэмпіёнку, былую першаю ракетку сьвету А. Іванавіч, прычым вельмі ўпэўнена (6:2, 6:3)!!!
У чвэрцьфінале будзе змагацца з расейскай тэнісісткай Д.Сафінай (№1 сусьветнага тэнісу).
Не ведаю, чым скончыцца менавіта гэтая сустрэча, але спадзяюся, што ў хуткім часе беларуска зойме першы радок рэйтынгу WTA.
 
 
ziazulia

З задавальненнем пабываў учора на канцэрце Робіна Гіба (у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ). Цудоўная музыка, жывы гук, вядомыя кожнаму хіты, аншлаг (у крызіс!!!). І вельмі шмат прыемных эмоцый.

 
 
ziazulia

Князь Мацей Радзівіл падчас наведвання Беларусі распавёў пра Вялікае Княства Літоўскае – дзяржаву, якая “была прыкладам для ўсіх: яна была вельмі талерантнай. Да таго ж там не было шмат падаткаў. Гэта была дзяржава, якая не нападала на іншыя краіны. Нашая сям’я жыла і ў Літве, і ва Украіне, і ў Беларусі, і ў частцы Польшчы, якая ўваходзіла ў склад ВКЛ. Я ведаю, што цяпер людзі шмат дыскутуюць, ці Літва з’яўляецца сэрцам Літоўскага княства. А мне здаецца, што цэнтр Вялікага княства - гэта Беларусь. Дыскусія не мае сэнсу, таму што сэрца Княства б’ецца тут, у кожным чалавеку, які марыць іміграваць у тую легендарную краіну.

http://news.tut.by/society/138092.html

Апошнія словы асабліва блізкія мне… Але гэта толькі мары, прычым нязбытныя...

 
 
ziazulia
23 May 2009 @ 12:55 pm

Па дадзеных спецыялістаў паважанай міжнароднай сацыялагічнай службы Gallup, Беларусь займае  першае месца ў свеце па суіцыдах – 36,8 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. http://news.tut.by/135796.html

 

Беларусь займае шостае месца ў спісе краін па колькасці курцоў (у нас паляць 42,4% насельніцтва).

http://www.charter97.org/ru/news/2009/1/20/14191/

 

У Беларусі ў 2008 годзе спажыванне алкаголю на душу насельніцтва склала 12,5 літраў чыстага спірту (уключна немаўлят), у той час як па дадзеных Сусветнай Арганізацыі Аховы здароўя спажыванне алкаголю звыш 8 літраў вядзе да дэградацыі нацыі. Што датычыцца сталіцы, па колькасці спіртных напояў на душу насельніцтва Менск уваходзіць у тройку лідэраў сярод еўрапейскіх сталіц — амаль 12 літраў абсалютнага алкаголю на чалавека ў год. У такой жа колькасці п'юць толькі ў Маскве і Вільнюсе — па 56 бутэлек гарэлкі ў год на аднаго чалавека. http://naviny.by/rubrics/society/2009/02/18/ic_articles_116_161285/

Што нас чакае?

 

 
 
ziazulia

Штодня, пачынаючы з мінуўшай нядзелі, вежавы гадзіннік ратушы ў Осла шэсць разоў у суткі вызвоньвае мелодыю песні Fairytale, якая прынесла Нарвегіі перамогу на «Еўрабачанні». І так будзе на працягу найбліжэйшых тыдняў. Сталічныя жыхары, якія прызвычаіліся да класічнага рэпертуара, не асуджаюць майстра Вегара Сандхольта, які адказвае за «галоўны гадзіннік» сталіцы, за такія адносіны да аднаго з нацыянальных сімвалаў. Таму што «казачная песня» Аляксандра Рыбака стала ледзь не другім гімнам краіны.

http://www.belta.by/ru/news/kaleidoscope?id=372371

Лепш гэтую мелодыю граў бы гадзіннік на Менскай ратушы....))

 
 
ziazulia
22 May 2009 @ 09:24 am

     У Гарадзенскім медыцынскім універсітэце падведзены вынікі праекту "Гонар Беларусі вачыма студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта". Дзесяццю найбольш яркімі гістарычнымі асобамі Беларусі названы:
Францыск Скарына - 20,8%;
Еўфрасіння Полацкая - 17,2%;
Васіль Быкаў - 12,2%;
Вітаўт - 10,1%;
Петр Машэраў - 9,7%;
Кастусь Каліноўскі - 9,3%;
Леў Сапега - 7,4%;
Янка Купала - 5,9%;
Якуб Колас - 3,7%;
Кірыла Тураўскі - 3,7%.
      
Праект ажыццёўлены ў фармаце, раней прапанаваным і запатэнтаваным кампаніяй BBC, і ўпершыню быў праведзены ў Вялікабрытаніі пад назвай "Вялікія брытанцы".
Не ведаю дакладна, каго можна было ўключаць у спіс гістарычных асоб (жывых ці памерлых), але адсутнасць адной асобы мяне вельмі зацікавіла....
 
 
ziazulia
19 May 2009 @ 11:33 am

У чарговы раз упэўніўся, што недастаткова жыць у Еўропе, каб быць еўрапейцам. Тое, што ў Еўрасаюзе лічыцца разумным і правільным, мае супрацьлеглую трактоўку па-за яго межамі: калі ў Маскве забараняюць slavic pride і затрымліваюць яго ўдзельнікаў http://news.gay.by/news/2009-05-16-1936, у Рызе наадварот дазваляюць і затрымліваюць праціўнікаў прайда http://www.interfax.ru/news.asp?id=80052
Я чамусьці ўспомніў аб еўрапейскім перыядзе нашага жыцьця ў Вялікім княстве Літоўскім і мне стала балюча за страчанае.
 
 
ziazulia
16 May 2009 @ 12:47 pm

З радасьцю назіраў посьпех беларуса ў паўфінале на Эўрабачаньні. Нажаль, не прадстаўляўшага Беларусь. Цудны хлопчык, з харызмай і вельмі абаяльны. Думаю, у яго ёсьць пэўны шанец у фінале.
І яшчэ падумалася: для мяне гэта не першы прыклад, калі беларусы, якія пакінулі сваю Радзіму, дасягаюць  вяршыняў у розных сферах.
Гм... Мо таму, што ад'язджаюць лепшыя?
 
 
 
 

Advertisement

Customize